Дзіяна Валахановіч і Дзмітрый Суднік у ліку пераможцаў на алімпіяде Саюзнай дзяржавы

Адукацыя Главное

З 28 кастрычніка па 2 лістапада ў горадзе Магілёве прайшоў заключны этап алімпіяды школьнікаў «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства». Гэта быў 14-ы па ліку форум Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі – 192 навучэнцы з розных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Юныя знаўцы рускай мовы і літаратуры спрабавалі свае сілы ў выкананні комплекснай работы, напісанні сачынення, а таксама ў творчых конкурсах.

Вельмі цікава і якасна быў арганізаваны вольны час: экскурсіі, тэматычныя канцэрты і сустрэчы, наведванне музеяў і ВНУ, вечар дружбы. Усё гэта не пакінула абыякавым нікога.

У склад каманды Мінскай вобласці, якая, дарэчы, адзначана дыпломам ІІІ ступені, увайшлі і два навучэнцы нашага раёна: Дзмітрый Суднік, вучань 11 класа СШ № 3 г. Стоўбцы, і Дзіяна Валахановіч, вучаніца 10 класа гімназіі № 1 г. Стоўбцы, якія ўзнагароджаны адпаведна дыпломамі ІІ і ІІІ ступені.

Дзіяна Валахановіч расказала нам, што на гэтую алімпіяду яна трапіла, напісаўшы водгук на адзін з прапанаваных вершаў. Было два туры. На першым трэба было напісаць сачыненне, другі тур уключаў комплекснае заданне. Як адзначыла Дзіяна, трэба мець пашыраныя веды, каб удзельнічаць у алімпіядзе. Вялікую дапамогу тут аказалі настаўніца рускай мовы  і літаратуры Ганна Галяновіч, курсы, якія праводзіў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, адміністрацыя гімназіі. Вучаніца запрошана на Рэспубліканскі навагодні баль, які будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці 26 і 27 снежня.

Дзмітрый Суднік рыхтаваўся да алімпіяды таксама на курсах, якія праводзіў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, і самастойна дома. Дапамагалі Дзмітрыю настаўніца рускай мовы і літаратуры Ядвіга Богуш, выкладчыкі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Вучань удзячны адміністрацыі СШ № 3 г. Стоўбцы, якая аказвала вялікую падтрымку, і бацькам, якія ў яго верылі.

Варта адзначыць, што пачынаючы з 2009 года вучні нашага раёна амаль штогод удзельнічаюць у гэтай алімпіядзе і пастаянна вяртаюцца дамоў з дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *