У Стоўбцах будзе помнік Якубу Коласу

Главное Год малой родины

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) – ураджэнец Стаўбцоўскай зямлі. Яго імя вядома далёка за межамі нашай краіны. Класік беларускай літаратуры сваімі творамі праслаўляў сваю радзіму.

Мы ганарымся нашым славутым земляком. Раённым выканаўчым камітэтам па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб стварэнні і ўстаноўцы помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу па вуліцы Цэнтральнай у горадзе Стоўбцы.

Устаноўка помніка Якубу Коласу на яго малой радзіме стане знакавай культурнай падзеяй не толькі для нашага рэгіёна, але і для рэспублікі, будзе садзейнічаць увекавечанню памяці таленавітага песняра.

На сучасны момант праведзены рэспубліканскі конкурс эскізных праектаў і вызначаны аўтары, якія і будуць ствараць помнік, – калектыў скульптараў Івана Міско, Сяргея Логвіна, Уладзіміра Піпіна, архітэктараў Уладзіміра Архангельскага і Аляксандра Кобрусева.

Работы будуць выкананы за кошт сродкаў спонсараў, правядзення суботнікаў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Аргкамітэт звяртаецца з просьбай да ўсіх, каму неабыякавая гісторыя нашага краю, хто жадае прыняць удзел і ўнесці свой уклад у будаўніцтва помніка, пералічыць сродкі на спецыяльны разліковы рахунак Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта з паметкай «На будаўніцтва помніка Якубу Коласу».

Реквизиты: УНП 600014644, ОКПО 04064764, AKBBBY21500 ЦБУ № 624 г. Столбцы ф-ла № 500 ОАО «АСБ Беларусбанк», р/с BY12AKBB36410624005626000000.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *