Былы галоўны ўрач раённай бальніцы Станіслаў Лашук адзначыў сваё 90-годдзе

Главное Медыцына

Сваё 90-годдзе адзначыў былы галоўны ўрач раённай бальніцы Станіслаў Лашук.

Працы на гэтай пасадзе ён прысвяціў 14 гадоў (з 1974 па 1987 год). У гэты перыяд бальніца актыўна развівалася. Пад кіраўніцтвам Станіслава Іванавіча быў узведзены новы пяціпавярховы корпус, у якім размясціліся тэрапеўтычнае, дзіцячае, рэанімацыйнае, прыёмнае аддзяленні, клінічная лабараторыя, рэнтгенаўскі кабінет, стацыянарны флюарограф, аддзяленне хуткай дапамогі. Цяпер жа Станіслаў Іванавіч разам з жонкай Чаславай Аляксандраўнай знаходзяцца на заслужаным адпачынку, таму сустрэць гасцей для іх у такі святочны дзень было асобым задавальненнем. А завіталі да іх работнікі раённай бальніцы: Святлана Высоцкая, галоўная медсястра, Ірына Ярашэвіч, бухгалтар, Тамара Чэмка, загадчыца кадравага сектара, і Флюза Анушкевіч, загадчыца бальнічнай аптэкі.

Работнікі раённай бальніцы павіншавалі Станіслава Лашука з 90-годдзем

Святлана Высоцкая з нядаўняга часу ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю раённай бальніцы. Яна адзначае, што амаль кожны работнік, які ўжо на пенсіі, усё роўна з’яўляецца членам прафсаюза. «Для нас вялікая павага не толькі актыўна ўдзельнічаць у жыцці нашых былых работнікаў, дапамагаць ім, але і віншаваць іх з такімі юбілеямі. Станіслаў Іванавіч – гэта адзін з яскравых прыкладаў дысцыплінаванасці, добразычлівасці, сціпласці і адказнасці за сваю працу», – зазначае Святлана Сямёнаўна.

Трэба сказаць, што і сёння, у свае 90, Станіслаў Іванавіч не страціў той стрыманасці, інтэлігентнасці, захопленасці. На пытанне, у чым жа сакрэт жыццёвай актыўнасці, былы галоўны ўрач з упэўненасцю адказвае – у працы.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *