У Стоўбцах на семінары-калегіі абгрунтавалі актуальныя пытанні ідэалагічнай работы

Афіцыйна Главное

Убачыць маладзёжную карту

Сёння запатрабаваны не набор мерапрыемстваў, а такія праекты і ідэі, якія будуць мець рэзананс, рухаць моладзь наперад і выяўляць сярод яе лідараў.

Такі “навігатар” у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Мінскай вобласці быў выпрацаваны падчас семінара-калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, які праходзіў на базе Стаўбцоўскага раёна. Сабраўся ідэалагічны актыў вобласці, таму абмяркоўваліся і іншыя актуальныя пытанні ідэалагічнай работы, узаемадзеяння грамадскіх арганізацый і органаў улады.

Удзельнікі семінара-калегіі ў музеі Стаўбцоўскай ЦРБ

Дарэчы, месца выбрана невыпадкова – на Стаўбцоўшчыне ёсць адпаведныя напрацоўкі. Імі падзяліліся, у прыватнасці, Стаўбцоўская ЦРБ і самае буйное прадпрыемства раёна – філіял ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы. На базе ЦРБ працавала сёлета адна з секцый у рамках рэспубліканскага форуму сельскай моладзі, за арганізацыю якой кіраўніцтву раёна была выказана ўдзячнасць.

З новымі відамі паслуг знаёміць загадчык стаматалагічнага аддзялення ЦРБ Эдвард Станкевіч

Што атрымалася, а што – чакае рэгіянальнай “прапіскі”

Акрамя форуму, які меў шырокі грамадскі рэзананс, у Мінскай вобласці атрымалася шмат чаго зрабіць для моладзі. Запрашалі і будуць запрашаць фестывалі здаровага ладу жыцця. Развіваецца студатрадаўскі рух. Сёлета горад Барысаў быў аб’яўлены абласной маладзёжнай будоўляў, якая налічвала тры аб’екты. У 2020 годзе гэтых аб’ектаў будзе больш. Прыкладам работы па другаснай занятасці моладзі можа служыць горад Салігорск. Для маладых спецыялістаў і працоўнай моладзі праводзяцца злёты, “Адкрытыя дыялогі” з прадстаўнікамі ўлады, і не толькі . Вялікая перспектыва — у конкурса “Малады лідар Міншчыны”, які арганізуецца сумесна з абласным камітэтам ГА “БРСМ”. Гэты конкурс павінен развівацца не толькі на абласным, але і на раённым узроўні і набыць статус своеасаблівага аналага конкурса “Чалавек года Міншчыны”.

Удзельнікі семінара-калегіі

– Неабходны новыя формы і фарматы работы з моладдзю, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Не гнацца за колькасцю мерапрыемстваў, а працаваць на якасць. Патрэбны сучасныя ідэі,- акрэсліла прыярытэты начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнапй работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель узнагароджвае ідэалагічны актыў

Так, цяпер ідзе збор прапаноў наконт маладзёжнай будоўлі Мінскай вобласці на наступны год. Добрыя водгукі атрымаў “Конкурс вясёлых і знаходлівых на Кубак губернатара Мінскай вобласці”, які сабраў каманды не толькі з Мінскай вобласці, а і з Мінска, іншых рэгіёнаў рэспублікі. У сувязі з гэтым падобныя папулярныя мерапрыемствы неабходна праводзіць у раёнах, каб потым самых лепшых сабраць у горадзе КВЗ – Салігорску.

Ідзе абмеркаванне пытанняў маладзёжнай палітыкі

Стаіць задача развіцця сацыяльнай актыўнасці працоўнай моладзі праз цікавыя праекты і ініцыятывы, паглыблення ўзаемадзеяння з органамі ўлады, каб быў наладжаны дыялог, падтрымка, увага да сельскай моладзі. У вобласці важна зрабіць аналіз замацаванасці маладых спецыялістаў па ўсім галінах народнай гаспадаркі. У ходзе абмеркавання была звернута ўвага на тое, што неабходна стварыць валанцёрскі рух Міншчыны, які будзе прадстаўлены не толькі БРСМ, але і грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”. Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа і г. д.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнапй работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель узнагароджвае ідэалагічны актыў

— Неабходна працаваць у камандзе, сумесна ідэалагічны актыў і грамадскія, прафсаюзныя арганізацыі, і ў цэлым бачыць у сваім раёне маладзёжную карту, — нацэліла ідэалагічны актыў Таццяна Хмель і пры гэтым падкрэсліла, што будзе выпрацаваны алгарытм дзеянняў на наступны год.

У бліжэйшы час у моладзі Міншчыны будзе магчымасць заявіць пра сябе падчас “Марафона 75”, прысвечанага знакавай даце — 75-годдзю Вялікай Перамогі. А гэтымі днямі стартуюць маштабная навагодняя акцыя “100 ражджэственскіх пажаданняў і добрых спраў, родная Міншчына” і акцыя “Нашы сэрцы – дзецям”.

Пра перспектывы ліцейнай вытворчасці расказвае дырэктар філіяла ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы Леанід Маліноўскі

Аб прафілактыцы правапарушэнняў і наркаманіі

Немалаважным пытаннем, якое было абмеркавана на семінары-калегіі, з’яўляецца арганізацыя работы ўстаноў культуры па прафілактыцы правапарушэнняў і супрацьдзеянні наркаманіі. У сувязі з гэтым у раёнах сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі будзе праведзены маніторынг па вывучэнні інтарэсаў непаўналетніх, якія стаяць на рознага віду ўліках, па наведванні гурткоў і секцый.

Тлумачэнні дае начальнік аддзела Дзмітрый Бандарэнка

У даным выпадку звернута ўвага на вопыт Стаўбцоўскага раёна, дзе работа вядзецца згодна з лакальным нарматыўным дакументам — Палажэннем аб правядзенні міжведамасных культурна-масавых мерапрыемстваў на вучэбны год, планам работы.

Звярталася ўвага на стан знешняй сацыяльнай рэкламы, на захаванасць візітнай карткі кожнага з раёнаў — музейных аб’ектаў, а таксама на сістэматызацыю міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. У гэтым плане паказальны ранейшы вопыт г. Стоўбцы і г. Азёры (Маскоўская вобласць).

У цэнтры інфармацыйнай палітыкі

Падводзячы вынікі абмеркавання, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая падкрэсліла важнасць ідэалагічнай работы, а менавіта работы з людзьмі, каардынацыі яе з боку органаў улады.

Выступае намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая

На Стаўбцоўшчыне ідэалагічную работу ажыццяўляюць 89 чалавек, у тым ліку 14 – у сельгасарганізацыях, 24 – ва ўстановах адукацыі, 40 – у арганізацыях і на прадпрыемствах. Створана восем інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама (адна з іх – маладзёжная), 116 – у працоўных калектывах, 11 – у сельвыканкамах. Найбольш уплывовыя грамадскія арганізацыі – раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” (617 членаў, 68 “пярвічак”), раённая арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (1159 членаў, 71 “пярвічка”).

На семінары-калегіі былі ўзнагароджаны лепшыя ідэалагічныя работнікі Мінскай вобласці. Ставячы задачы на наступны год, Таццяна Хмель у прыватнасці зазначыла:

— Неабходна аб’ектыўна паказваць палітыку дзяржавы. У 2020 годзе пройдзе важная палітычная кампанія – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і ў ёй павінны быць задзейнічаны ўсе нашы ідэалагічныя рэсурсы.

Агульнае фота на памяць

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *