
У рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці» 20 снежня ў Маладзечне на базе Мінскай абласной комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Алімпік-2011» адбудзецца абласны навагодні баль з удзелам кіраўніцтва аблвыканкама.
У ім прымуць удзел сем пар вучняў 10-11 класаў гімназіі № 1, СШ № 2 і СШ № 3 г. Стоўбцы. На рэспубліканскі навагодні баль, які адбудзецца 26 снежня, запрошана вучаніца 10 класа гімназіі № 1 Дзіяна Валахановіч, стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
26 снежня ў раённым Цэнтры культуры ў 10.00 і 14.00 пройдуць тэатралізаваныя прадстаўленні «Навагодняя жар-птушка» для вучняў устаноў адукацыі раёна. З 26 па 29 снежня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі адбудуцца навагоднія ранішнікі і вечары.
Жанна САМОЙЛЕНКА, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама