Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі

Главное

Фото: архив БЕЛТА

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020-га.

Штогод падчас акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых улад, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы і інш. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Ражджаством Хрыстовым і дораць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні праблем.

Аб сваім жаданні паўдзельнічаць у акцыі ўжо заявілі каля 100 арганізацый. Цэнтральная яе падзея – навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У ім прымуць удзел 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны.

Дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей пройдуць падчас зімовых канікулаў у абласных цэнтрах, а таксама ў гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і райвыканкамаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *