На будучай кацельні манціруецца абсталяванне

Важное Эканомiка

На самым буйным аб’екце Стаўбцоўшчыны – будаўніцтве кацельні на мясцовых відах паліва магутнасцю 24 МВт – ажыццяўляецца мантаж тэхналагічнага абсталявання.

– Работы вядуцца згодна з графікам. Падрадная арганізацыя, ТАА «Еўратэхпрам», забяспечана ўсімі неабходнымі матэрыяламі. Асвоена 6,4 мільёна рублёў, выдаткаваных з інавацыйнага фонду Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і з абласнога бюджэту. Для правядзення мантажных і пусканаладачных

работ неабходна дадатковае фінансаванне, – зазначае прадстаўнік заказчыка, дырэктар УП «Стаўбцоўскае АКС» Дзмітрый Мурын.

З улікам маштабнасці гэтага аб’екта тэхнічны нагляд за будаўніцтвам ажыццяўляе дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» на чале з Мікалаем Мармузевічам, будаўнічы нагляд праводзіць адна з рэспубліканскіх арганізацый.

На будаўнічай пляцоўцы штодзённа працуе каля трох дзясяткаў чалавек. Не па-зімняму цёплае надвор’е спрыяе таму, каб рэалізоўваць праект у поўным аб’ёме. Дах кацельні, з якой будзе абагравацца жылы мікрараён Стоўбцаў, ужо накрыты, рабочыя прыступілі да абшыўкі сцен. Здача яе ў эксплуатацыю плануецца ў лютым-сакавіку 2020 года.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *