Са святочным звонам вабіць фотазона

Гандаль Главное

image_pdfimage_print

Выгадны абмен«: з 20 лістапада 2019 года па 7 студзеня 2020 года пакупнікі, якія зрабілі фотаздымак ці знялі відэа сябе, сяброў ці знаёмых у фотазоне магазіна «Детский мир», размясцілі іх у сацыяльных сетках – «ВКонтакте», «Фейсбук», «Инстраграм» – з хэштэгамі фотазоны і прад’явілі ў магазіне № 25 «Забота» касіру пры разліку пацвярджэнне размяшчэння фота ці відэа, атрымаюць у падарунак дысконтную картку магазіна «Мой родны кут».

Радасна было дзецям, калі мама паклікала іх з сабой у магазін «Дзіцячы свет». А там такая прыгажосць! Убраныя ёлачкі вабяць, зачароўваюць. Гірлянды іскрацца, як сняжынкі, а шары, здаецца, поўняць пакой меладычным загадкавым звонам.

Мама пайшла выбіраць пакупкі. Ёй і прапанавалі такую паслугу: можна зрабіць фотаздымкі ці відэа, размясціць іх у сацыяльных сетках з хэштэгамі фотазоны, пацвярджэнне размяшчэння прад’явіць у суседнім магазіне «Забота» і там атрымаць дысконтную картку. Для мамы – выгадна, з перспектывай на скідкі. А больш паважны, як школьнік Арцём, і меншанькі Цімафей ужо ўладкаваліся ў фотазоне і просяць маму, каб сфатаграфавала іх у такім прыгожым месцы. Адметныя здымкі папоўняць фотаальбом.

Як і сям’я Гаўрыкаў, скарыстоўваюць святочныя паслугі «Дзіцячага свету» многія стаўбчане. Няхай жа будзе радасным Новы год!

Фёдар БАНДАРОВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *