Пераемнасць пакаленняў робіць нас мацнейшымі

Главное Год малой родины

У Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў прайшло прыгожае дабрачыннае мерапрыемства, якое стала стартам акцыі «Навагодні марафон дабра».

З падарункамі і выдатным настроем

Ініцыятарам і арганізатарам яго выступіў Яўген Лесік, які мае радавыя карані ў Мікалаеўшчыне. Тут нарадзіўся яго бацька Лесік Мікалай Уладзіміравіч, і тут прайшло яго дзяцінства. Яўген Мікалаевіч з’яўляецца выпускніком 20-га юбілейнага выпуску Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. На сучасны момант ён мае ўласны бізнес, цесна падтрымлівае сувязі з сувораўскім вучылішчам. Яўген і Маргарыта Лесікі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях, зрабілі кожнаму з 260 падапечных  дома-інтэрната навагоднія падарункі ад сваёй сям’і. А для дома-інтэрната набылі два вялікія люстэркі.

Ініцыятары правядзення ўрачыстасці для пажылых людзей сям’я Яўгена і Маргарыты Лесікаў

Выдатным падарункам для тых, хто жыве і працуе ў сацыяльнай установе, стаў і канцэрт  сувораўцаў розных курсаў. Пазнаёміцца з мінулым і сучасным жыццём ваеннага вучылішча можна было з загадзя арганізаванай у калідоры другога паверха выставы.

– Гісторыю дзяржавы робяць перш за ўсё людзі, – гаворыць начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча генерал-маёр Аляксандр Навуменка.  – Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі мы вызначылі мэтай праявіць клопат пра ветэранаў вайны і працы. Кожны суворавец, вывучаючы гісторыю сваёй дзяржавы, сваёй радзімы, такім чынам выхоўваецца ў духу любові да радзімы і дзяржавы. Мы прыехалі да людзей, у якіх ёсць мудрасць і вопыт, якія сваімі рукамі, уменнямі, сіламі аднавілі народную гаспадарку пасля Вялікай Айчыннай вайны. Для будучага пакалення гэта мудрасць, гонар і гісторыя нашай дзяржавы. Данае мерапрыемства знамянуе старт навагодняга марафону добрых спраў, у якім удзельнічаюць Узброеныя Сілы. Асаблівасцю данай дабрачыннай акцыі з’яўляецца тое, што не да дзяцей едуць падчас ражджэственскіх сустрэч, а дзеці прыехалі з дабрачыннасцю да ветэранаў вайны і працы, каб выказаць ім свае ўдзячнасць і прызнанне, падарыць мінуты радасці ўзаемных зносін. Спадзяюся, што сённяшняя сустрэча глыбока западзе ў душу як выхаванцам сувораўскага вучылішча, так і ветэранам вайны і працы.

Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча генерал-маёр Аляксандр Навуменка

Са словам да ветэранаў вайны і працы звярнуўся старшыня Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў Сяргей Жыціхін. Прамоўца перадаў прысутным у зале прывітанне ад вялікай арміі выпускнікоў ваенных кадэцкіх вучылішч і адзначыў, што ў Беларусі створана сістэма кадэцкай адукацыі: дзейнічаюць восем кадэцкіх і два спецыялізаваныя вучылішчы. Сяргей Жыціхін заверыў ветэранаў вайны і працы, каб яны былі спакойныя: вялікая ўвага надаецца выхаванню падрастаючага пакалення, расце дастойная змена патрыётаў. У дар дому-інтэрнату была перададзена бібліятэчка літаратуры, выдадзеная Беларускім саюзам сувораўцаў і кадэтаў. Аўтарамі кніг з’яўляюцца выпускнікі сувораўскага і іншых кадэцкіх вучылішч.

Добрыя словы пра сваю работу ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы сказаў былы яго выкладчык ветэран працы Міхаіл Гарэйка.

Сола для ветэранаў

Юныя, з армейскай выпраўкай, у мундзіры пры пунсовых пагонах, строгія, падцягнутыя сувораўцы нікога ў зале не пакінулі раўнадушнымі. З дапамогай артыстаў Мінскага вучылішча мастацтваў, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-эстраднага ансамбля «Буслік» яны выканалі песні, кружыліся ў вальсе. Гэта было надзвычай прыгожа. Рэпертуар канцэртнай праграмы быў падабраны так, каб людзі старэйшага пакалення з глядацкай залы маглі падпяваць кадэтам. У зале панавала сямейная, цёплая атмасфера. Для пажылых людзей такая сустрэча стала сапраўдным падарункам, і яны з удзячнасцю выказваліся аб гэтым. Сувораўцы – будучае арміі – паабацялі старэйшаму пакаленню заняць дастойнае месца ў служэнні Айчыне.

Вальс – танец усіх пакаленняў

Дырэктар Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Валянціна Атрушкевіч выказала вялікую ўдзячнасць за сустрэчу, за свята, за прыемныя ўражанні. Дабрачынцы паабяцалі, што яны маюць намер зрабіць такія мерапрыемствы ў сацыяльнай установе традыцыйнымі.

Урачыстасць закончылася святочным феерверкам.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *