“Ствараем цуды разам”: дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі

Важное

image_pdfimage_print

Набліжаюцца Каляды, калі ўсе мы чакаем цудаў, дзелімся цяплом са сваімі блізкімі, радуемся святу!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае вас стаць сапраўдным чараўніком – зрабіць цуд разам і падзяліцца ім з тымі, каму найбольш патрэбныя нашы дабрыня і клопат.

22 снежня ў 16 гадзін па адрасе вул. Кнорына, 6-Б адбудзецца дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. У выніку гэтай сустрэчы ў Беларусі з’явіцца кніга для дзетак з праблемамі зроку на роднай мове!

На майстар-класе:

– вы даведаецеся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім;

– паспрабуеце набіраць тэкст шрыфтам Брайля

– уласнымі рукамі створыце частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі!

У вас будзе мажлівасць пагутарыць з цікавымі людзьмі, якія даўно працуюць са шрыфтам Брайля. А яшчэ вас чакаюць гарачыя кава, гарбата і пачастункі.

Кніга, створаная на гэтай імпрэзе, будзе падараваная Маладзечанскай школе-інтэрнату №2, дзе навучаюцца дзеткі з парушэннямі зроку.

Давайце зробім гэты свет лепшым разам!

Што: Дабрачынны майстар-клас

Калі: 22 снежня

Дзе: вул.Кнорына, 6-Б

Пачатак а 16-й!

Уваход вольны



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *