Падзеяй 2019 года можна назваць завяршэнне капітальнага рамонту левай часткі моста праз раку Нёман на 12-м км аўтадарогі Р2 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын.
На аб’екце завяршаюцца апошнія прыгатаванні да здачы ў эксплуатацыю.
– На адрамантаваным участку моста створана ўсё для бяспечнага перамяшчэння, ён гатовы прыняць рух, – падсумоўвае начальнік ДЭУ-62 Дзмітрый Ёдчык.
ДЭУ выступала ў ролі субпадраднай арганізацыі (генеральны падрадчык – філіял «Мостабудаўнічае ўпраўленне № 2» ААТ «Мастабуд»), але менавіта на яго балансе знаходзіцца гэтае дарожнае збудаванне. Дарожнікам яго абслугоўваць і падтрымліваць у рабочым стане.
У гэтыя дні на аб’екце можна сустрэць навукоўцаў, спецыялістаў ДАІ і экалагічнай службы, якія праводзяць выпрабаванні і робяць агляд моста для выдачы заключэнняў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара