Запаліць сваю зорку

Адукацыя

Стала добрай традыцыяй праводзіць ва ўстановах адукацыі раёна мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню інвалідаў. Цыкл мерапрыемстваў «Мост дружбы» з канцэртнай праграмай «Нам разам весялей» стартаваў у гэты дзень.

Педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і госці мерапрыемства падарылі сапраўднае свята дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Вучні СШ № 2 г. Стоўбцы дапамаглі нашым выхаванцам быць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі праграмы. Сумесна быў пастаўлены танец «Які цудоўны гэты свет!».

Вучні 1 «А» класа СШ № 3 г. Стоўбцы пад кіраўніцтвам настаўніцы Л. М. Ненадавец пазнаёмілі ўсіх удзельнікаў канцэрта з казкай К. Чукоўскага «Крадзенае сонца».

Падарожжа ў свет казкі працягвалася з узорным дзіцячым лялечным тэатрам «Батлейка» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Н. В. Сіняўскай.

Выхаванцы цэнтра Дар’я Манкевіч, Уладзіслаў Яськевіч, Яўген Шаламаў з ансамблем танца «Светлячок»

Чароўныя гукі трубы ў выкананні вучня Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Улада Прыбыткі даставілі радасць дзецям і дарослым.

Стаўбцоўскі аддзел Мінаблкінавідэапракату паказаў нашым дзецям лепшыя мультфільмы. Сумесныя заняткі па выяўленчай дзейнасці правялі педагогі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга».

Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў запрасіла дзяцей на заняткі, дзе яны маглі сыграць разам са сваімі равеснікамі на музычных інструментах, прыняць удзел у спектаклі тэатральнай студыі.

Педагогі дадатковай адукацыі Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правялі майстар-класы па выяўленчым мастацтве і робататэхніцы для вучняў устаноў адукацыі раёна і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Падчас сустрэчы ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў

Фіналам усіх мерапрыемстваў стаў удзел у абласным фестывалі творчасці дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку» ў Дзяржынску, які адкрыў у Мінскай вобласці традыцыйную дабрачынную навагоднюю акцыю «Нашы дзеці».

Выхаванцы цэнтра Дар’я Манкевіч, Уладзіслаў Яськевіч, Яўген Шаламаў былі ўзнагароджаны дыпломамі фестывалю, сувенірамі і салодкімі падарункамі.

Дыплом абласнога фестывалю атрымалі таксама выхаванцы ЦКРНіР і ансамбль танца «Светлячок» СШ № 2 г. Стоўбцы пад кіраўніцтвам А. В. Ярмак.

Мы рады, што сярод нас нямала лю-дзей, якія гатовы дапамагаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі быць паспяховымі, запатрабаванымі.

Святлана ХАДЗІЧЭНКА, намеснік дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *