Старшакласнікам горада прэзентавалі ВНУ, дзе рыхтуюць афіцэраў

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Адразу тры ВНУ, дзе рыхтуюць афіцэраў, былі прэзентаваны старшакласнікам горада і раёна. Насіць пагоны заўсёды было прэстыжна і адказна, таму выбар гэтай прафесіі павінен быць асэнсаваным.  

Сустрэча адбылася ў раённым Цэнтры культуры, з паказам відэафільмаў пра ўмовы паступлення і навучання, з пытаннямі і адказамі.

Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь прадставіў старшы выкладчык факультэта ваеннай разведкі Сяргей Клімаў. Пра Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь расказалі супрацоўнікі райаддзела міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Кожны з выступоўцаў звярнуў увагу на гарантаванае працаўладкаванне пасля заканчэння ВНУ, дастойнае матэрыяльнае забеспячэнне і іншыя сацыяльныя льготы і гарантыі.

– Сустрэча атрымалася пазнавальнай і выклікала цікавасць у многіх юнакоў, – адзначыла метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Шкода.

Для паступлення неабходна падаць дакументы да 1 красавіка 2020 года: у райваенкамат – тым, хто хоча навучацца ў Ваеннай акадэміі, у райаддзел міліцыі – хто думае пра Акадэмію МУС і ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях – тым, хто марыць пра Універсітэт грамадзянскай абароны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *