Імкненне стаць першымі

Спорт

Каманда Стаўбцоўскага раёна – прызёр першынства Мінскай вобласці па баскетболе

Толькі перамога! З такім настроем выязджала ў Маладзечна на фінальны турнір першынства Мінскай вобласці наша зборная каманда па баскетболе. Летась дзяўчаты занялі другое месца, цяпер жа не хапіла для чэмпіёнства літаральна аднаго пападання ў карзіну сапернікаў.

Так, гарачая барацьба разгарэлася ў фінале жаночага баскетбольнага першынства Міншчыны паміж камандамі Барысаўскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Гульня ішла, кажучы спартыўным тэрмінам, ачко ў ачко. І на фінішы перамогу літаральна вырвалі барысаўчанкі.

Што ж, другое прызавое месца – гэта таксама выдатна. Спаборніцтвы яшчэ раз паказалі, што жаночы баскетбол у нашым раёне на ўзроўні. І трэба павіншаваць нашых дружных умелых дзяўчат. За каманду Стаўбцоўскага раёна выступалі Наталля Аггез, Паліна Бохан, Вікторыя Яўсейчык, Паліна Луніна, Людміла Мяшкова, Вольга Салей, Надзея Тарасенка, Марыя Саладуха, Юлія Макарэвіч, Вераніка Пятровіч.

Асаблівая заслуга ў развіцці талентаў нашых спартсменаў належыць трэнеру баскетбольнай зборнай Валерыю Кузняцову. Менавіта ён перадае вопыт, сакрэты майстэрства дзяўчатам, якія працуюць у розных арганізацыях раёна і знаходзяць час, каб збірацца на трэніроўкі, удасканальваць сваё ўменне. А вяршыні настойлівым пакараюцца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *