У Стаўбцоўскім РЦК павіншавалі шматдзётныя сем’і і адораных дзяцей

Главное Культура

У пераднавагоднія дні сярод шматлікіх ранішнікаў і ўрачыстасцей асабліва вылучаецца свята для адораных дзяцей, якое кожны год праводзіцца з фінансавай падтрымкай райвыканкама.

Сёлета яно прайшло ў раённых Цэнтры культуры і сабрала ў зале чатыросот вучняў, якія ў адыходзячым годзе праявілі сябе як пераможцы прадметных алімпіяд, навукова-даследчых канферэнцый, творчых конкурсаў, спартыўных мерапрыемстваў і т.п.

З цёплымі словамі віншаванняў, удзячнасці за поспехі ў раскрыцці сваіх задаткаў звярнулася да вучняў намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. Жанна Мікалаеўна адзначыла, што дзяржава і грамадства надаюць вялікае значэнне творчаму развіццю асобы маладога пакалення. Дзейнічае Прэзідэнцкая праграма “Адораныя дзеці”. У пацвярджэнне гэтаму вучні атрымлі грашовыя прэміі за свае дыпломы, салодкія падарункі.

У час радасных зімовых канікулаў, калі можна расслабіцца пасля нялёгкай вучэбнай чвэрці, было вельмі дарэчы паглядзець выдатны касцюміраваны спектакль “Навагодняя Жар-птушка” ў выкананні супрацоўнікаў раённага Цэнтра культур.

Фото Александра ПЕТРОВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *