На базе ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Традыцыі суверэннай Беларусі», з удзелам старшыні райвыканкама Дзяніса Колясеня.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль расказала аб важных традыцыях нашага народа. Яна зрабіла акцэнт на тым, што мы павінны берагчы і прымнажаць культурную спадчыну.
Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька згадала мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Перад прысутнымі выступілі часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Міхаіл Мігура і інспектар РАНС Сяргей Сіткевіч, якія засяродзілі ўвагу на крымінагеннай і пажарнай сітуацыях у раёне.
Старшыня райвыканкама праінфармаваў аб тым, якія пытанні былі вырашаны ў нашым раёне сёлета, і аб планах на наступны год. Дзяніс Сяргеевіч ахарактарызаваў работу прыватнага прадпрыемства, расказаў аб захадах, якія прымаюцца і раённай уладай для таго, каб паказчыкі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі тут павялічваліся.