Пад «апекай» работнікаў пракуратуры

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Калектыў пракуратуры раёна павіншаваў выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі.

Супрацоўнікі пракуратуры ў касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі прынеслі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў і на даны момант знаходзяцца на выхаванні ў дзіцячым сацыяльным прытулку, сапраўдную навагоднюю казку, у якой таксама знайшлося месца падарункам  у выглядзе цацак і ласункаў.  Дзяўчынкі і хлопчыкі (іх у прытулку цяпер 10) шчыра радаваліся візіту казачных герояў, з задавальненнем расказвалі вершы, вадзілі разам карагод. Падзяліліся яны і сваімі захапленнямі, паабяцаўшы, што ўвесь 2020 год будуць паслухмянымі, пастараюцца добра вучыцца.

Пракурор раёна Сяргей Грыцук заўважыў: «Візіт супрацоўнікаў пракуратуры пакінуў у дзяцей незабыўныя ўражанні. Спадабаліся ім і нашы падарункі. Прыемна, калі дорыш дзецям часцінку свайго сэрца».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *