Прыгажосць не мае ўзросту

Соцыум

image_pdfimage_print

Дзякуючы намаганням тэрытарыяльнага цэнтра  на Стаўбцоўшчыне стартаваў сацыяльны праект – «Прыгажосць не мае ўзросту».

Удзел у праекце згадзілася ўзяць індывідуальны прадпрымальнік Марына Цялушка, якая ў сваёй цырульні «Архідэя» па вуліцы Цэнтральнай, 2, у Стоўбцах бясплатна стрыжэ пажылых людзей. Яны задаволены якасцю паслугі і ўвогуле ўдзячны за такую магчымасць.

– Паслуга бясплатнай цырульні аказваецца раз у месяц пажылым людзям, якія наведваюць у тэрытарыяльным цэнтры аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, – зазначыла загадчыца аддзялення Аксана Жыбуль.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *