У Стоўбцах запрацаваў ёлачны кірмаш

Главное Эканомiка

З раніцы 20 снежня ў Стоўбцах запрацаваў ёлачны кірмаш, які адразу прыцягнуў увагу мам з дзецьмі, сямейных пар.

Цікавяцца асартыментам Таццяна Лянцэвіч з дачкой Дашай

Ужо ў першыя гадзіны было рэалізавана пяць ёлачак і навагодні букет, прычым сярод пакупнікоў былі дзве шматдзетныя сям’і. Муж і жонка Дзмітрый і Таццяна Шаўчэнкі, выбіраючы пушыстую прыгажуню, прыгаворвалі: «Няхай дзецям будзе радасць». Дзяцей у сям’і – чацвёра. А Наталля Бондар скіравалася па святочны тавар разам з трыма дзецьмі (усяго іх у сям’і Наталлі і Ігара Бондараў пяцёра), і самы маленькі сынок – у калясцы. Падышлі пазнаёміцца з асартыментам Таццяна Лянцэвіч з дачушкай Дашай. Больш за ўсё ім спадабалася ёлачка ў кадушцы. «Такая і пастаіць даўжэй у кватэры», – тлумачыць матуля.

Набылі ёлачку для сваіх чатырох дзетак Таццяна і Дзмітрый Шаўчэнкі

З пакупнікамі працавалі работнікі Акінчыцкага лясніцтва – ляснік Валерый Говен і вадзіцель Віктар Лёсік. Яны дэманстравалі дрэўцы ў іх поўнай красе (сярод ёлачак была і невялікая сасна).

– Працуем кожны дзень, без выхадных, да 31 снежня, з 10 да 18 гадзін, каб усе жадаючыя змаглі набыць сімвал Новага года. Найбольшым попытам карыстаюцца ёлачкі ад аднаго да двух метраў, – адзначае Валерый Говен. – Навагодні тавар дастаўляюць усе лясніцтвы раёна па чарзе згодна з графікам.

Ляснік Валерый Говен прапануе навагодні тавар

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *