Як сустракаць надыходзячы год

Важное Соцыум

Фото носит иллюстративный характер

Напэўна, ужо многія з вас задаваліся пытаннем: як, дзе і з кім сустракаць Новы год? Пацуку не прынцыпова, якое месца вы выбераце – дом, рэстаран, карпаратыўную вечарынку ці загарадную паездку. Галоўнае, каб вам было цікава, камфортна. Адзінае, што трэба помніць, – Пацук не любіць сумаваць. Яму падабаюцца камандныя і рухомыя гульні, танцавальныя марафоны, віктарыны, конкурсы.

Паклапаціцеся пра падарункі для сваіх блізкіх. Галоўны сімвал года перавагу аддае рэчам практычным і карысным у быце. Гэта могуць быць ручнікі, дамашнія тапкі, цёплыя шалікі, рукавічкі, світары. У якасці невялікіх бюджэтных падарункаў можна выбраць календары, магніцікі, кубкі і, безумоўна, кнігі.

Пацук не любіць бруду. Абавязкова дома навядзіце парадак, выкіньце старыя ці паламаныя рэчы. Прыдайце інтэр’еру святочны выгляд: павесьце гірлянды, ліхтарыкі і інш. Пастарайцеся ўпрыгожыць навагоднюю ёлку шарыкамі з металічным адлівам.

На святочным стале павінен быць засланы белы ці светла-шэры, серабрысты абрус. У цэнтр стала пастаўце вазу з арэхамі, фруктамі. Пабалуйце і сябе, і Пацука мяснымі і рыбнымі далікатэсамі, морапрадуктамі, грыбной ікрой, сырам.

А як жа святочна апрануцца? Аддайце перавагу вопратцы светлых колераў, з металічным адлівам. Навагодні макіяж павінен адпавядаць агульнай стылістыцы вашага вобразу. Прадэманструйце Пацуку свой добры густ. Ваш макіяж павінен напамінаць застылую маску. У навагоднюю ноч актуальнай будзе гладкая ўкладка валасоў ці высокі хвост. І не забудзьце, што самым галоўным элементам святочнага вобразу павінна стаць ваша ўсмешка. Няхай ваш пазітыўны і жыццярадасны настрой стане галоўным элементам урачыстасці, а сустрэча Новага года прынясе шмат светлых і шчаслівых імгненняў. З Новым годам!

Астролаг Наталля БЯЛОВА – для чытачоў «Праменя»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *