Дзеці нашага раёна прынялі ўдзел у свяце ля галоўнай ёлкі краіны

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Дзеці нашага раёна прынялі ўдзел у свяце ля галоўнай ёлкі краіны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Навагодняя ўрачыстаць праводзіцца ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і напрыканцы 2019 года сабрала ў Палацы Рэспублікі каля 2,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі – дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем’яў, сірот, а таксама пераможцаў алімпіяд, творчыхконкурсаў, фестываляў,спартыўных спаборніцтваў.

Ад нашага раёна білеты на дабрачынную ёлку атрымалі Яўген Лазейка з Рочавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, Іван Філіповіч з гімназіі № 1, Ганна Сіняўская з Дзераўнянскай сярэдняй школы, Паліна Грышан з Вішнявецкай сярэдняй школы, Алёна Калкоўская з Шашкоўскай сярэдняй школы.

Дзеці былі ў захапленні ад маляўнічага музычна-сцэнічнага шоў, у іх разбягаліся вочы ад цудаў.Дамоў вярталіся з падарункамі і радасцю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *