Абласная ёлка для вучняў Міншчыны прайшла ў Барысаве

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Яркім навагоднім святам сустрэла вучняў з усёй Мінскай вобласці абласная ёлка ў Палацы культуры горада Барысава.

Ад нашага раёна на ўрачыстаць накіраваўся 21 чалавек – дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, лідары грамадскага руху, валанцёры.

З віншавальным словам да ўдзельнікаў дабрачыннага навагодняга свята ў рамках акцыі “Нашы дзеці” звярнуўся старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.

Арганізатары ўрачыстасці падрыхтавалі яркае навагодняе шоу. Працавалі фотазоны,тэматычныя пляцоўкі, праводзіліся майстар-класы. Дзеці былі ўдзельнікамі конкурсаў, што стварыла дружную радасную атмасферу.

Дамоў яны вярталіся не толькі з салодкімі падарункамі, але і рознымі прыемнымі сувенірамі, што доўга ім будзе напамінаць аб гэтым цудоўным свяце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *