Работнікі ТАА «СЖК «Налібакі» пабывалі ў Брэсце і Белавежскай пушчы

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Напярэдадні Новага года работнікі ТАА «СЖК «Налібакі», механізатары, жывёлаводы і спецыялісты здзейснілі двухдзённую экскурсійную паездку ў Брэст і Белавежскую пушчу. У першы дзень, падчас агляднай экскурсіі, работнікі таварыства пазнаёміліся са славутасцямі абласнога цэнтра. Затым пабывалі на мемарыяле «Брэсцкая крэпасць-герой». На другі дзень група адправілася ў Белавежскую пушчу, дзе наведала мясцовы музей і вальеры з дзікай жывёлай. І, зразумела, заехалі ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза, дзе кожны атрымаў навагодні падарунак.

У падарожжа напярэдадні свята Новага года адправіліся і працаўнікі ААТ «Каганец». Разам з дырэктарам вясковыя працаўнікі пабывалі ў старажытным украінскім горадзе Львове, з яго незвычайнымі пейзажамі, гістарычнымі месцамі, помнікамі архітэктуры і традыцыямі. Работнікаў таварыства асабліва ўразіла вялікая колькасць храмаў розных канфесій, купалы якіх бачны з розных кропак горада. Усе экскурсанты атрымалі незабыўныя ўражанні.

Арганізатарамі экскурсійных паездак выступілі дырэкцыі і прафсаюзныя камітэты вышэйназваных гаспадарак.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *