Кожны тыдзень – сустрэча з бацькамі

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Наведаны 97 сем’яў раёна, у тым ліку 86 сем’яў, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, і 11 сем’яў, дзе бацькі атрымалі статус абавязаных асоб. Такі вынік прафілактычнай акцыі «Сям’я без насілля» ў чацвёртым квартале 2019 года. Акцыя складалася з 13 рэйдавых мерапрыемстваў, а ўдзел у іх бралі прадстаўнікі дзевяці суб’ектаў прафілактыкі.

Гэтая акцыя, накіраваная на папярэджанне і спыненне насілля ў сям’і, ухіленне прычын сямейнай нядобранадзейнасці, выяўленне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праходзіць пастаянна на працягу года. У ходзе яе бацькам тлумачым палажэнні Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях», артыкулы Кодэкса аб шлюбе і сям’і, якія датычаць выхавання дзяцей. Сярод тэм прафілактычных гутарак – недапушчэнне супрацьпраўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін і асноўныя прынцыпы пастаноўкі на ўлік у выпадку ўчынення правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін або прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Злоўжыванне спіртнымі напіткамі – асабліва актуальная тэма (часцей за ўсё менавіта п’янства выступае прычынай усіх прычын у сямейнай нядобранадзейнасці), таму бацькам былі дадзены рэкамендацыі наконт праходжання лячэння ад алкагольнай залежнасці, а ў выпадку неабходнасці ажыццяўлялася іх дастаўка ў бальніцу для кансультацыі і праходжання курса лячэння.

Таццяна БОРТНІК, спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *