Клуб «Арыенцір» дапамагае падлеткам выбраць правільную жыццёвую пазіцыю

Адукацыя Главное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» з 1 верасня 2019 года функцыянуе клуб для падлеткаў «Арыенцір», які наведваюць навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Стоўбцы ва ўзросце 13–17 гадоў. З імі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа за здзяйсненне рознага роду правапарушэнняў. Галоўнай мэтай клуба з’яўляецца ажыццяўленне сацыяльна-прававой і псіхалагічнай асветы, павышэнне прававой культуры падлеткаў, выхаванне беражлівых адносін да свайго здароўя.

У 2019–2020 навучальным годзе ўжо праведзены два пасяджэнні клуба па тэмах «Вобраз майго Я» і «Я кірую стрэсам». На пасяджэннях праводзяцца гульні і гульнявыя практыкаванні, выконваюцца інтэрактыўныя заданні, якія з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі метадамі, што спрыяюць развіццю падлеткаў, карэкцыі дэвіянтных паводзін. Узаемадзейнічаючы з аднагодкамі, падлетак атрымлівае магчымасць пашырыць уяўленне пра сябе, параўноўваць сябе з іншымі і ўсведамляць сваю ўнікальнасць.

Хочацца спадзявацца, што дзейнасць клуба «Арыенцір»  сапраўды дапаможа падлеткам выбраць правільную жыццёвую пазіцыю.

Святлана Найдзён, кіраўнік клуба «Арыенцір»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *