На мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа «Акінчыцы» правялі дабрачынную акцыю для дзяцей

Главное Культура

На прапанову загадчыка філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына» Яўгена Шавеля правесці дабрачынную акцыю для дзяцей, якія знаходзяцца цяпер у аддзяленні дзіцячага прытулка Cацыяльна-педагагічнага цэнтра Стаўбцоўскага раёна адгукнуліся раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, якая закупіла салодкія падарункі, мясцовае Акінчыцкае лясніцтва, якое даставіла лясную прыгажуню-ёлку.

Акцыя прайшла на мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа «Акінчыцы». Валанцёры раённай арганізацыі БРСМ вучні СШ № 2 г. Стоўбцы Аляксандр Янчур і Віталіна Салошка пераапрануліся ў Дзеда Мароза і Снягурку. Усе ўдзельнікі акцыі пастараліся сагрэць дзяцей (іх цяпер у прытулку 10) сваёй любоўю і цяплом, чаго ім так не хапае па-за сценамі роднага дому.

Наогул, падчас зімовых канікулаў, ды і на працягу ўсяго навучальнага года, школьнікі навучальных устаноў могуць наведаць філіял «Акінчыцы». Распрацавана калядная экскурсійная праграма з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года. Працуе выстава «Жыццё і творчасць Якуба Коласа». Літаратурная гасцёўня запросіць на конкурс лепшага чытальніка твораў Якуба Коласа. Праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *