У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька з навагоднімі падарункамі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу.
Аляксандр і Кацярына Васільевы заўсёды прыветна сустракаюць гасцей, з радасцю расказваюць пра сваіх дзяцей. На сучасны момант у прыёмнай сям’і выхоўваюцца сямёра прыёмных дзяцей, двое ўсыноўленых.
Чацвёра з шасцярых іх кроўных дзяцей ужо маюць сем’і, у Аляксандра Анатольевіча і Кацярыны Рыгораўны васьмёра ўнукаў. На выхадныя і ў святочныя дні да сваіх прыёмных бацькоў прыязджаюць браты Віталь і Арцём Галубцы. Арцём атрымаў прафесію повара, Віталь – цырульніка. Яны працягваюць вучобу.
Шчаслівыя бацькі задумваюцца, як пашырыць спальныя месцы ў доме, калі вялікая сямейка збіраецца разам.
Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара