Аператыўны штаб даў даручэнні

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У 2019 годзе на Стаўбцоўшчыне зафіксаваны тры выпадкі нападу воўка на чалавека. Ва ўсіх выпадках дзікія жывёліны аказаліся хворымі на шаленства.

Актуальная тэма недапушчэння ўзнікнення і распаўсюджвання асабліва небяспечных захворванняў жывёлы была абмеркавана на пасяджэнні аператыўнага штаба раёна. Па выніках яго работы былі дадзены канкрэтныя даручэнні сельскім выканаўчым камітэтам, райаддзелу міліцыі, паляўнічым гаспадаркам, раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, Стаўбцоўскму АКС, сельгасарганізацыям. Асноўныя задачы заключаюцца ў правядзенні інфармацыйнай работы з насельніцтвам, арганізацыі своечасовага адлову бадзяжных катоў і сабак. Паляўнічым гаспадаркам (іх на тэрыторыі раёна чатыры) неабходна ўзмацніць работу па здабычы ваўкоў, а таксама распрацаваць план-схему для правядзення вакцынацыі дзікай жывёлы метадам раскідвання прынад супраць шаленства.

– Адпаведная работа ў гэтым напрамку праводзіцца, – зазначае намеснік дырэктара ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» Арцём Драніца. – Сёлета намі было здабыта пяць ваўкоў, яшчэ сем – іншымі паляўнічымі гаспадаркамі. Намі, ды і іншымі гаспадаркамі, падрыхтаваны адмысловыя вышкі, ля якіх выкладваюцца так званыя прывады. Звера высочваюць паляўнічыя, якія аснашчаны прыборамі начнога бачання, цеплавізійнымі прыборамі. Егеры штодзённа пры раскладцы падкормкі дзікай жывёле вывучаюць абстаноўку. Акрамя ваўкоў працуем і з лісамі. Менавіта лісы з’яўляюцца асноўнымі пераносчыкамі шаленства.   Дарэчы, за апошнія два тыдні паляўнічымі раёна здабыты тры воўкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *