Некаторыя змены ў Беларусі з 1 студзеня 2020 года

Афіцыйна Важное Тэма тыдня

Вырасла базавая велічыня. З 1 студзеня 2020 года змянілася базавая велічыня – з 25,5 рубля яна паднялася да 27 рублёў. У краіне павялічацца выплаты па падатках і зборах, падымуцца штрафы, падрастуць памеры дапамог, стыпендыі.

 

Павысілася мінімальная заработная плата. З 1 сту-дзеня мінімальная зарплата ў нашай краіне складае 375 рублёў. У 2019 годзе яна раўнялася 330 рублям.

 

Штрафы для вадзіцеляў. За кіраванне ў нецвярозым стане прыйдзецца заплаціць ад Br1350 да Br2700, за язду без тэхагляду пры першым парушэнні на працягу года – ад Br27 да Br81, пры паўторным – ад Br54 да Br162.

 

Алгарытм налічэння заработнай платы. З новага года аплата працы бюджэтнікаў ажыццяўляецца на аснове тарыфнай сістэмы, якая ўключае ў сябе базавую стаўку і 18-разрадную тарыфную сетку (раней была 27-разрадная). Базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый павялічылася да Br185.

 

Узрост выхада на пенсію. З 1 студзеня мужчыны будуць выходзіць на пенсію з 62 гадоў, жанчыны – з 57 гадоў.

 

Правілы ўвозу і перасылкі тавараў з-за мяжы. Змены закранаюць непадзельныя тавары вагой больш за 35 кг. Замест аплаты мытняй пошліны з усяго кошту тавара з 2020 года трэба кампенсаваць толькі перавышэнне лімітаў па вазе або кошце. Мытняя пошліна за перавагу пасылак з-за мяжы паменшыцца ўдвая – да 15 % з перавышэння вартаснай або вагавай нормаў (але не менш за 2 еўра за 1 кг вагі).

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *