На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» плануецца адкрыць 25 рабочых месцаў

Главное Эканомiка

У цэху чыгуннага ліцця працуе сучаснае нямецкае абсталяванне

На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы створана ў 2019 годзе 25 новых рабочых месцаў. Столькі ж плануецца адкрыць і ў 2020 годзе.

Новыя рабочыя месцы арганізуюцца на вытворчасці высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця. Гэта сучасны інавацыйны праект, які рэалізуецца ў дзве чаргі. Выпушчаная прадукцыя адгружаецца на галаўное прадпрыемства, каб забяспечыць рухавікі ММЗ высокатрывалым чыгунным ліццём, а ў перспектыве плануецца рэалізацыя адлівак на экспарт.

Сёння асноўная праблема для новай вытворчасці – гэта падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *