Маленькіх жыхароў на Стаўбцоўшчыне стала больш

Соцыум

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Напрыканцы 2019 года прыемныя клопаты былі ў аддзела ЗАГС: выдадзены 15 пасведчанняў аб нараджэнні.

Свой першы ў жыцці дакумент атрымалі ў навагодне-калядныя дні Зарына Галавачэнка, Ева Курылава, Мацвей Дашкевіч, Дар’я Мацюніна, Мацвей Садоўскі, Аляксей Баршчоў, Яраслаў Нізовіч, Сяргей Міхно, Іван Валовік, Софія Гарэлік, Раман Станкевіч, Радзівон Рыб’якоў, Аляксандра Якусік, Ева Перахадзюк і Міраслава Турчыновіч, прычым апошнім дзвюм маленькім жыхаркам Стаўбцоўшчыны пасведчанні аб нараджэнні выдадзены акурат 31 снежня.

У радзільным аддзяленні Стаўбцоўскай ЦРБ у навагоднія дні з’явілася на свет адно немаўля – хлопчык у Наталлі Галалоб.

Для кожнага з гэтых дзетак жыццё толькі пачынаецца. Наперадзе ў іх шмат цікавага і знамянальнага, сёння ж галоўнае – расці і быць здаровымі. На іх ускладаюць надзею не толькі бацькі, але і раён, краіна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *