Сёлета ў Стоўбцах учынена пяць фактаў хуліганскіх надпісаў на вагонах паяздоў

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сёлета ў Стоўбцах учынена пяць фактаў хуліганскіх надпісаў на вагонах паяздоў, чым нанесена шкода
Беларускай чыгунцы. Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў вячэрні і начны час праводзяць мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, датычных да расфарбоўкі электрапаяздоў.

За так званае графіці – у залежнасці ад велічыні нанесеных страт і сутнасці зробленых надпісаў – прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, якая наступае з 14 гадоў.

Незаконнае нанясенне малюнкаў з нязначнымі стратамі караецца штрафам ад дзвюх да 30 базавых велічынь, а дробнае хуліганства, якое выражаецца ў парушэнні грамадскага парадку, непавазе да грамадства, – штрафам ад 30 да 50 базавых велічынь.

За ганьбаванне будынкаў і маёмасці цынічнымі надпісамі і выявамі, нанясенне шкоды прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або арышту на тэрмін да трох месяцаў. Больш жорсткае пакаранне чакае пры знішчэнні маёмасці, паўторных хуліганскіх выхадках і хуліганствах, учыненых групай асоб.

У выпадку, калі непаўналетні ўчыніў правапарушэнне ці злачынства, але не дасягнуў 14 гадоў, яго бацькі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці (артыкул 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь) за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей. За гэта прадугледжана накладанне штрафу да 10 базавых велічынь. Незалежна ад віду пакарання кампенсацыя нанесеных страт з’яўляецца абавязковай, а ў выпадку адмовы гэтыя страты спаганяюцца ў судовым парадку з аплатай судовых выдаткаў.

Акрамя таго, правапарушальніку пагражае пастаноўка на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, пра яго ўчынак паведамляецца па месцы вучобы, месцы працы бацькоў. Інфармацыя аб правапарушальніку ўносіцца ў абласную і рэспубліканскую базы даных, што ў далейшым можа негатыўна паўплываць пры паступленні ў ВНУ, выбары прэстыжнай прафесіі, для юнакоў – пры прызыве ў армію.

Калі вы валодаеце інфармацыяй аб асобах, датычных да нанясення на вагоны надпісаў, просім праінфармаваць райаддзел міліцыі па тэл.: 8-029-776-73-44 (мтс), 8-029-169-69-54 (А1), (8-01717) 5-19-15 або 102.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *