Падводзім вынікі і ставім задачы на будучыню

Афіцыйна Важное

Асноўнай мэтай рэгіянальнай палітыкі з’яўляецца забеспячэнне спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва на аснове развіцця і эфектыўнага выкарыстання чалавечага патэнцыялу, дасягненне мэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна да 2020 года.

З улікам эканамічнай і сацыяльнай структуры Стаўбцоўшчыны, дынамікі развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ў райвыканкаме адбылося сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, дзе былі падведзены папярэднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Прамысловасць

Як паведаміла намеснік страшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, за студзень–лістапад 2019 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 123,7 млн. рублёў, ці 105,5 % да ўзроўню 2018 года ў фактычных цэнах. У 2020 годзе асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі раёна плануецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, у тым ліку за кошт выкарыстання новых тэхналогій, пашырэння вытворчасці, аптымізацыі асартыменту выпускаемай прадукцыі. Тэмп росту прамысловай прадукцыі ў 2020 годзе плануецца на ўзроўні 106,9 % да ўзроўню 2019 года. ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у 2020 годзе плануе выпусціць прадукцыі на суму 59,5 млн. рублёў. Прадпрыемства плануе мадэрнізацыю вытворчасці па розных напрамках. Працягваюцца работы па будаўніцтве цэха забою буйной рагатай жывёлы магутнасцю 25 галоў у гадзіну з тэхналогіяй, якая прадугледжвае выкананне санітарна-гігіенічных і ветэрынарных нормаў Рэспублікі Беларусь, Мытнага саюза і патрабаванняў стандартаў «Халяль».

СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн», філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, ААТ «Навасвержанскі лесазавод», Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» таксама плануюць у 2020 годзе павялічыць аб’ёмы вытворчасці і пастаўкі прадукцыі на экспарт.

Сельская гаспадарка

Вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях  у 2019 годзе чакаецца 147,5 млн. рублёў, што на 12 % больш, чым у 2018 годзе. У 2020 годзе плануецца атрымаць валавы прадукт больш на 5,8 %. Вытворчасць збожжавых і збожжабабовых культур плануецца павялічыць на 19,7 %, а ў галіне жывёлагадоўлі – атрымаць 101,5 тыс. тон малака, ці 103 % да ўзроўню 2019 года; 7550 тон мяса буйной рагатай жывёлы, ці 101,3 %.

Вядзецца работа па карэкціроўцы структуры пасяўных плошчаў, якая забяспечыць пашырэнне пасеваў найбольш каштоўных сартоў харчовых, тэхнічных і кармавых культур.

Экспарт

Экспарт тавараў за студзень–кастрычнік 2019 года склаў 29,3 млн. долараў ЗША, ці 107,9 %, па выніках года складзе каля 35 млн. долараў ЗША, ці 95 %. Асноўнымі экспарцёрамі тавараў у раёне з’яўляюцца СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» і ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат». Экспарт паслуг за 10 месяцаў 2019 года склаў 1,4 млн. долараў ЗША, ці 161,4 %, па выніках года чакаецца каля 1,7 млн. долараў ЗША, ці 104,8 %.

Арганізацыямі будзе прадоўжана работа па захаванні і ўмацаванні канкурэнтных таварных пазіцый на рынках (Расійская Федэрацыя), а таксама па дыверсіфікацыі экспарту на рынкі ЕАЭС, ЕС, у Казахстан, Узбекістан, у краіны Прыбалтыкі, Чэхію. Прыярытэтнымі напрамкамі ў экспарце паслуг раёна ў 2020 годзе будзе далейшае развіццё турыстычных і транспартных паслуг.

Прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове за студзень–кастрычнік 2019 года прыцягнута на суму 981 тыс. долараў ЗША, пры прагнозе на 2019 год – 700 тыс. долараў ЗША.

Будаўніцтва

У 2020 годзе ўвод жылля дасягне 22,0 тыс. кв. метраў. Плануецца будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў (агульнай плошчай 10,8 тыс. кв. метраў). Агульная плошча індывідуальных жылых дамоў складзе 14 тыс. кв. метраў.

Будаўніча-мантажныя работы ў 2020 годзе прагназуюцца на ўзроўні 105 %. Плануецца будаўніцтва шматкватэрнага жылля (аб’ём будаўніча-мантажных работ 11,2 млн. рублёў), індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва (18,9 млн. рублёў), будаўніцтва кацельні ў г. Стоўбцы (2,5 млн. рублёў).

Працаўладкаванне

За 9 месяцаў 2019 года за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў на новыя створаныя рабочыя месцы працаўладкавана 118 чалавек. Пры заданні 110 чалавек чакаецца выкананне за 2019 год каля 130 чалавек.

На пасяджэнні райвыканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Валявач азнаёміла прысутных з праектам раённага бюджэта на 2020 год.

У рабоце пасяджэння прымала ўдзел намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзіенка.

Падрыхтавала Нэлі АСТРЭЙКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *