Сяргей Ланкевіч з ААТ «Радзіма Якуба Коласа» пастаянна ў перадавіках

Важное Сельская гаспадарка

Сяргей Ланкевіч працуе механізатарам у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» на працягу трынаццаці гадоў. Спачатку ён уладкаваўся вадзіцелем, але праз тры гады перасеў на трактар. Добрасумленны і старанны работнік. Пастаянна ў перадавіках. Сяргей Анатольевіч звычайна заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў, уборцы збожжавых і цукровых буракоў. Летась ён стаў лепшым у гаспадарцы на выкананні вышэйназваных работ. Вызначыўся і ў раённым спаборніцтве. На раённым свяце «Дажынкі-2019» атрымаў падзяку аблвыканкама. Дарэчы, у таварыстве сорак два гады завіхаецца вадзіцелем і яго бацька – Анатолій Мікалаевіч.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *