Закончылася круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў раёна

Важное Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Закончылася круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў раёна, якую фізкультурна-аздараўленчы цэнтр праводзіць з мэтай арганізацыі актыўнага адпачынку работнікаў, далучэння іх да масавых спартыўных мерапрыемстваў, прапаганды здаровага ладу жыцця. На працягу года праводзіліся раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце, валейболе, міні-футболе, плаванні, шашках, стральбе, стрытболе, настольным тэнісе.

Апошнім відам праграмы спартакіяды стаў більярдны спорт.  На «зялёных палях» більярдных сталоў спрэчку вялі сем камандаў. У выніку перамога Аляксандра Радзівановіча прынесла першае месца камандзе Стоўбцыгаза. На другім месцы – каманда Стаўбцоўскага лясгаса і на трэцім – Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, за якія выступалі адпаведна Вячаслаў Бушыла і Андрэй Бабенка. Прыплюсаваныя прызавыя «більярдныя» ачкі дабавяцца ў агульныя скарбонкі калектываў.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *