Стаўбчане прянялі ўдзел у І Міжнародным конкурсе  выканаўчых мастацтваў «Восеньскі зоркапад»

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў нашага раёна працягваюць паспяхова ўдзельнічаць у розных творчых конкурсах і атрымліваць узнагароды за свае таленты.

Яркай дэманстрацыяй гэтага з’яўляецца І Міжнародны конкурс  выканаўчых мастацтваў «Восеньскі зоркапад», які адбыўся ў Баранавічах.

У ім прынялі ўдзел выхаванцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў розных аддзяленняў і атрымалі нямала дыпломаў.  Валтарністка Ульяна Аслюк (выкладчык Р. В. Бець, канцэртмайстар Ж. І. Ярошык), трубач Уладзіслаў Прыбытка (выкладчык Д. У. Вяршэня, канцэртмайстар Н. П. Сінягуб), трубач Вадзім Босы (выкладчык Р. В. Бець, канцэртмайстар В. М. Ляхоўская)  удастоены лаўрэацкіх дыпломаў І ступені. Лаўрэацкі дыплом ІІ ступені атрымаў Максім Макарэвіч  (тэнар-горн, выкладчык Р. В. Бець, канцэртмайстр Н. П. Сінягуб), лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені – трубач Кацярына Рылко (выкладчык Р. В. Бець, канцэртмайстар В. М. Ляхоўская). Валтарніст Глеб Жыбуль адзначаны дыпломам ІІІ ступені (выкладчык Р. В. Бець, канцэртмайстар В. М. Ляхоўская).

Выдатна выступілі на гэтым конкурсе і выхаванцы аддзялення народных інструментаў. Лаўрэацкім дыпломам І ступені журы ацаніла выступленне баяніста Ігната Ігнатовіча (выкладчык С. В. Крамко). Акардэаніст Аляксандр Уласік, баяніст Ціхан Ланкевіч, баяністка Дар’я Стома ўзнагароджаны лаўрэацкімі дыпломамі ІІІ ступені (выкладчык Л. С. Крамко).

Лаўрэацкім дыпломам І ступені ацэнена майстэрства ансамбля танца «Шчабятушкі» (кіраўнік Ю. М. Бохан, харэограф Ю. А. Ждановіч). Салістка ансамбля «Шчабятушкі» Ксенія Пяткевіч у намінацыі «Харэаграфія. Фламенка» атрымала лаўрэацкі дыплом ІІ ступені.

Вакалістка Надзея Ігнатовіч удастоена лаўрэацкага дыплома ІІ ступені, вакалістка Марыя Клочка – дыплома ІІІ ступені (выкладчык Г. С. Мілістфер). У намінацыі «Мастацкае слова»  выхаванец выкладчыцы В. Г. Навіцкай Максім Грыб узнагароджаны лаўрэацкім дыпломам І ступені.

Лаўрэацкі дыплом ІІ ступені на Міжнародным конкурсе «Восеньскі зоркапад» атрымаў узорны ансамбль народнай песні «Вясёлы падворак» Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў (выкладчык Н. І. Зубовіч).

Напрыканцы мінулага года выкладчык аддзялення духавых інструментаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Раман Бець суправаджаў сваіх выхаванцаў на ХІІ Міжнародны конкурс выканальніцкага майстэрства, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу. Яго выхаванцы паказалі высокае майстэрства і вярнуліся з важкімі ўзнагародамі.

Лаўрэацкім дыпломам І ступені ўзнагароджана валтарністка Ульяна Аслюк. Лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені ўручаны трубачу Вадзіму Босаму. Тэнар-горн Максім Макарэвіч атрымаў дыплом ІІ ступені, трубач Кацярына Рылко – дыплом ІІІ ступені. За прафесіянальнае майстэрства і паспяховую падрыхтоўку юных музыкантаў выкладчык Раман Бець адзначаны падзякай арганізатараў гэтага прэстыжнага расійскага конкурсу са статусам міжнароднага.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *