На сельгаспрадпрыемствах засыпана неабходная пад яравую сяўбу колькасць насення збожжавых і зернебабовых куль тур. У наяўнасці, разам са страхавым фондам, 2684 тоны, што на 285 тон больш за патрэбнасць.
– Практычна ва ўсіх гаспадарках яно ачышчана і адпавядае пасяўному стандарту, – гаворыць начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Таццяна Шапецька.
Гэтымі днямі спецыялісты інспекцыі кантралююць, як захоўваецца насенне ў складах.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара