Падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі «Дары дабро – стань Дзедам Марозам»

Адукацыя Важное

Свае вырабы прадэманстравалі Уладзімір і Дзіяна Юрыс (брат і сястра), Радзівон Калодзінскі і Арцём Пічкоўскі

На стары Новы год, 14 студзеня, падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі «Дары дабро – стань Дзедам Марозам», якая прайшла ў магазіне «Дзіцячы свет» г. Стоўбцы.

Яна праводзілася сумесна з прафсаюзным камітэтам Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства і ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы». У рамках данай акцыі праводзілася работа па зборы малюнкаў, розных вырабаў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, сацыяльных устаноў – з пасланнямі да Дзеда Мароза.

У акцыі прынялі ўдзел 11 вучняў сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. Дзіцячыя малюнкі, вырабы былі размешчаны на ёлцы ў магазіне «Дзіцячы свет». Любы дарослы чалавек па сваім жаданні мог выбраць дзіцячы выраб з ёлкі і набыць у гэтым жа магазіне падарунак для перадачы яго аўтару мастацкага твора. Спонсары, якія выступілі ў ролі Дзеда Мароза, уручылі цудоўныя ражджэственскія падарункі ўсім 11 удзельнікам акцыі. Прыемна, што школа № 2 г. Стоўбцы ўжо некалькі гадоў дорыць дабро дзецям малодшага ўзросту з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзецям-інвалідам, дзецям, якія пражываюць у сацыяльным прытулку.

Колькі радасці, задавальнення атрымалі ўдзельнікі акцыі, што іх мастацкі твор быў заўважаны Дзедам Марозам!

Дзякуй усім, хто тварыў і дарыў дабро нашым дзецям падчас навагодніх і ражджэственскіх свят.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *