Ёлкі едуць на палігон

Важное Эканомiка

З заканчэннем навагодніх святаў ёлкі, што ўпрыгожвалі нашы дамы і кватэры, трапляюць на кантэйнерныя пляцоўкі.

– Сюды іх выносяць людзі, а мы вывозім на палігон цвёрдых бытавых адходаў для далейшай утылізацыі, – зазначае майстар Стаўбцоўскага АКС Андрэй Смоўж і ўдакладняе, што колькасць навагодніх ёлак сярод адходаў з кожным годам меншае – многія стаўбчане аддаюць перавагу штучным прыгажуням.

Гэту тэндэнцыю пацвердзіў і галоўны інжынер Стаўбцоўскага лясгаса Генадзь Шпілеўскі. Паводле яго слоў, падчас ёлачных кірмашоў на мяжы 2019 і 2020 гадоў было прададзена 930 ёлачак, а менавіта 140 штук – у Фаніпалі і 790 – у Стоўбцах, што азначае прыкладна той жа ўзровень продажаў, што і ў папярэднія гады. Па-ранейшаму  невысокай застаецца запатрабаванасць ёлачак у кадушках. Каштуюць яны нятанна і, разам з тым, з улікам прыроднай спецыфікі ёлкі, не заўсёды здольныя адаптавацца да працяглага знаходжання ў цёплым памяшканні і мець потым паўнацэнны рост у вулічных умовах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *