Аператар машыннага даення Аксана Маліноўская дзесяць гадоў працуе ў жывёлагадоўчай галіне ААТ «Каганец». Рупіцца на МТФ «Зарэчча». Добрасумленная і старанная жанчына. Аксана Іванаўна мела жаданне надаіць летась дзесяць тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы, і мара яе ажыццявілася.