Жывёлаводы МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі» не саступілі лідарства

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

За мінулы год жывёлаводы МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі» надаілі ў сярэднім ад кожнай каровы 9702 кілаграма малака. Дзевяцітысячны рубеж перакрылі сёлета працаўнікі яшчэ трох малочнатаварных фермаў гэтага таварыства.

Жывёлаводы МТФ «Целяхі» на другой прыступцы. У снежні яны спрацавалі лепш і з паказчыкам 9587 кілаграмаў апярэдзілі сваіх калег з МТФ «Церабейнае», якія паказалі трэці вынік – надаілі 9576 кілаграмаў. Рупліўцы МТФ «Цэнтр» на чацвёртым месцы, атрымалі ад каровы 9175 кілаграмаў малака. Не займаць рупнасці працаўнікам МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец», яны маюць пяты вынік – 8764 кілаграмы. На шостае, з паказчыкам 8695 кілаграмаў малака, перамясціліся ўмелыя работнікі МТФ «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі». Сёмае месца ў жывёлаводаў  МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі», дзе надоена ад каровы 8676 кілаграмаў малака. Рупліўцы МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» знаходзяцца на восьмай прыступцы з паказчыкам 8390 кілаграмаў. Маючы вынік 7993 кілаграмы, дзявятую пазіцыю захоўваюць працаўнікі МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, а дзясятую – калектыў МТФ «Ячонка» ААТ «Каганец», тут атрымана ад каровы 7974 кілаграмы малака.

З адзінаццатай па пятнаццатую прыступкі размясціліся МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», МТФ «Засулле» ААТ «Каганец», МТФ «Казейкі», МТФ  «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі», МТФ «Мархачоўшчына № 2» ААТ «Вішнявецкі-агра», дзе надоена адпаведна 7842, 7595, 7487, 7138 і 7041 кілаграм малака.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *