«Мы імкнецца клапаціцца аб аздараўленні і адпачынку працаўнікоў». Алена Сырадоева аб працы прафсаюзнай арганізацыі

Соцыум

На адным з ражджэственскіх застолляў давялося пачуць, як ветэран прадстаўніцтва Белдзяржстраха з удзячнасцю ў адрас кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі гаварыла, што ветэраны атрымалі матэрыяльную падтрымку да Новага года, якой хапіла пажылому чалавеку, каб накрыць святочны ражджэственскі стол.

Пранікаешся павагай да гэтай арганізацыі за такую сацыяльную падтрымку сваіх былых калег. Гэта стала штуршком сустрэцца са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне Аленай Сырадоевай і пагаварыць аб добрых традыцыях.

– Адносна ўвагі да нашых ветэранаў варта сказаць, што матэрыяльную падтрымку яны атрымліваюць не толькі да навагодніх і ражджэственскіх свят, але і яшчэ некалькі разоў на працягу года, – распавядае Алена Леанідаўна. – У дзень страхавога работніка яны заўсёды прыходзяць у калектыў. Ім у радасць сустрэцца, а нам не меншая радасць паслухаць іх успаміны пра рабочыя будні, пабыць усім разам.

– Гэта выдатна. Алена Леанідаўна, згодна са статыстыкай раённага аб’яднання прафсаюзаў ваша арганізацыя выгадна выдзяляецца і па такім параметры, як аб’ём адлічэнняў грашовых сродкаў наймальнікам для патрэб прафсаюзнай арганізацыі.

– Па калектыўным дагаворы на правядзенне культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы і на іншыя сацыяльна значныя мэты наймальнік абавязаны пералічваць не менш за 1 працэнт ад фонду заработнай платы. На сучасны момант гэтыя адлічэнні для патрэб прафсаюзнай арганізацыі складаюць у нас 2 працэнты, што далёка не ўсюды практыкуецца.

– І як вы распараджаецеся такой падтрымкай для арганізацыі адпачынку працаўнікоў і ўдзелу ў іх жыцці ў розных паўсядзённых сітуацыях?

– У нашай арганізацыі, дзе 34 члены прафсаюза, працаўнікі аб’яднаны не толькі работай, але і сумесным адпачынкам. Мы імкнёмся стварыць камфортныя ўмовы на рабочых месцах.  Кабінет агенцкай абсталяваны неабходнай аргтэхнікай. Усе нашы працаўнікі праходзяць штогадовыя медыцынскія агляды, закупляецца вакцына для правядзення імунізацыі супраць грыпу. Медыцынскае страхаванне дазваляе кожнаму працаўніку атрымаць кваліфікаваную кансультацыю і абследаванне ў медыцынскіх установах. Аказваем матэрыяльную дапамогу пры складаных захворваннях. Наша арганізацыя імкнецца спаўна выконваць адну з асноўных функцый прафсаюза – клапаціцца аб аздараўленні і адпачынку працаўнікоў. Актыўна ўдзельнічаем у конкурсах і фестывалях сярод прадстаўніцтваў Белдзяржстраха Мінскай вобласці, у турыстычных злётах  на базе аздараўленчага цэнтра Белдзяржстраха «Сасновы бор». Вялікая ўвага надаецца экскурсійным паездкам. За апошнія гады мы пабылі разам у Мукачаве, Ужгарадзе, Косіне, Кракаве, Частахове, Маскве, Празе. Аглядавыя экскурсіі па Мінску і Гомелі дазволілі больш даведацца пра гісторыю роднай Беларусі. Практыкуем паездкі на міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар», фестывалі ў Гродне «Аўгустоўскі канал». Не забыты і дзеці працаўнікоў нашай арганізацыі. Для іх арганізоўваюцца навагоднія падарункі, закупляюцца канцылярскія тавары для будучых школьнікаў, выдзяляюцца пуцёўкі ў здраўніцы і санаторыі, у аздараўленчыя лагеры. У нас малады калектыў, ёсць шмат цікавых задум, ідэй, планаў. І сумеснымі намаганнямі мы зможам іх паспяхова рэалізаваць.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *