
Плаванне аказвае наймагутнейшае дабрат ворнае фізічнае і псіхалагічнае ўздзеянне на чалавека.
У працэсе плавання адбываецца чаргаванне работы розных мышцаў, і гэта павялічвае іх працаздольнасць, спрыяе павелічэнню сілы. У вадзе зніжаецца статычнае напружанне, разгружаецца пазваночнік, што фарміруе правільную паставу. Адсутнасць апоры для ног і пастаянны актыўны рух умацоўваюць ступні і з’яўляюцца выдатнай прафілактыкай супраць плоскаступнёвасці.
Фізічнае ўздзеянне вады на цела чалавека нагадвае масажны эфект і дапамагае павысіць агульны тонус арганізма, узмацніць стрэсаўстойлівасць, зняць не толькі фізічнае, але і псіхічнае напружанне. Плаванне таксама з’яўляецца адной з эфектыўных працэдур загартоўвання, значна павышае імунітэт чалавека і ўдасканальвае механізмы тэрмарэгуляцыі.
Заняткі плаваннем спрыяюць развіццю такіх якасцяў, як дысцыплінаванасць, настойлівасць, смеласць, рашучасць, яны ўмацоўваюць сілу волі і развіваюць сацыяльныя навыкі зносін.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі