
Новым Свержані побач з помнікам загінулым воінам-вызваліцелям устаноўлены шасціметровы драўляны крыж. Яго асвяціў мясцовы святар Сергій Лебедзь.
Пасля адной з нядзельных службаў у Свята-Успенскай царкве адбыўся хрэсны ход да помніка. Прыхаджане разам з айцом Сергіем памаліліся, каб новы крыж стаў знакам памяці і пакланення. А месца гэтае сапраўды святое. Тут, на ўскраіне могілак, у 1944-м былі пахаваны ў брацкай магіле воіны, якія загінулі героямі. У іх гонар устаноўлены помнік у выглядзе валуна з выбітай на ім чырвонай зорачкай.
Адметна, што сёлета помнік быў абноўлены, вакол яго выкладзена з пліткі пляцоўка. Завяршальным штрыхом памятнай кампазіцыі стала ўстаноўка новага крыжа.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ