Навучэнцы Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі Стаўбцоўскі раён на Міжнародным фестывалі мастацтваў

Адукацыя Главное

Навучэнцы Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі Стаўбцоўскі раён на Міжнародным фестывалі мастацтваў Open MoloFantasy – 2019 у г. Маладзечне.

У праекце прынялі ўдзел маладыя таленты, госці і лідары з Расіі, Украіны, Славеніі, Польшчы і Беларусі. Большую частку канкурсантаў склалі дзеці з самых розных куткоў Беларусі і замежжа, для многіх конкурс стаў першай сур’ёзнай магчымасцю заявіць пра сябе. Удзельнікі праяўлялі свае творчыя здольнасці і ўменні ў намінацыях «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Інструментальная музыка», «Мастацкае слова», «Вакал», «Харэаграфія».

Канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы. Старшынёй быў заслужаны дзеяч эстраднага мастацтва Украіны Сяргей Дзярбун.

Юных музыкаў у намінацыі «Інструментальная музыка» фестываль сабраў у зале ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна». Баян, фартэпіяна, скрыпка, саксафон, флейта, гітара, цымбалы, домра – менавіта гучанне гэтых інструментаў даносілася са сцэны і кранала гледачоў. Усе з вялікай цікавасцю слухалі і глядзелі нумары конкурснага выступлення.

Ірына Паляшчук з аг. Засулле стала лаўрэатам II ступені. Дыплом лаўрэата III ступені дастаўся Ангеліне Лісоўскай з аг. Аталезь. Нягледзячы на юны ўзрост, дзяўчынкі праявілі сябе сапраўднымі музыкантамі-прафесіяналамі, выступілі ярка, вобразна, эмацыянальна.

У дзень закрыцця фестывалю сцэна прымала канкурсантаў у намінацыях «Мастацкае слова» і «Вакал». Навучэнцы з філіяла школы аг. Рубяжэвічы прынялі актыўны ўдзел і сталі ўладальнікамі наступных дыпломаў: Ягор Андрыкавец – лаўрэат ІІ ступені, Анастасія Макась – лаўрэат ІІІ ступені. Таццяна Рамейка і Ульяна Гунько атрымалі дыпломы сімпатый журы.  Канкурсанты спаборнічалі ў намінацыі «Мастацкае слова». Лаўрэатам II ступенi ў намінацыі «Вакал» стала Ангеліна Прычынец.

Лістамі падзякі за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і падтрымку таленавітай моладзі ўзнагароджаны дырэктар Шашкоўскай дзiцячай школы мастацтваў А. І. Каралец, а таксама настаўніцы Н. А. Лабоцкая, Т. А. Дубатоўка і Р. Т. Дубінец.

Таццяна ДУБАТОЎКА, настаўніца Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *