Ірына Чарнёная і Святлана Шыш — працаўнікі з залатым багажом

Важное Соцыум

З радасцю працуюць поплеч Святлана Шыш (злева) і Ірына Чарнёная

У Ірыны Уладзіміраўны 44-гадовы стаж. Яна многія гады ў аддзеле нарыхтовак была на пасадзе бухгалтара, старшага бухгалтара, затым – намесніка галоўнага бухгалтара. Апошнія восем гадоў выпісвае таварна-транспартныя накладныя для рэалізацыі садавіннаагародніннай прадукцыі. Выконвае работу з бездакорнай дакладнасцю, так як усё жыццё працавала з фінансавымі дакументамі і выхавала ў сабе адказныя адносіны да выканання службовых абавязкаў.

Стаж работы Святланы Мікалаеўны таксама складае больш за 40 гадоў. Яна многія гады працавала на гандлёва-размеркавальных складах на ўчастках з матэрыяльнай адказнасцю – сартавальнікам, аператарам. У сучасны момант з’яўляецца кладаўшчыком з абавязкамі вядзення справаздачнасці. Вопытныя працаўнікі – і Ірына Чарнёная, і Святлана Шыш – могуць у параўнанні ацаніць, як удасканалілася дзейнасць нарыхтоўчага аддзела. У распараджэнні калектыву – новыя складскія памяшканні з праграмным кіраваннем, якое забяспечвае патрэбны тэмпературны рэжым захоўвання прадукцыі. Калектыў склада клапоціцца не толькі аб нарыхтоўцы і захаванні гародніны і фруктаў, але і займаецца саленнямі, квашаннем капусты. Гэтая вітамінная прадукцыя асабліва запатрабавана ў ведамасных магазінах і на выязных кірмашах.

У калектыве кааператараў раёна Святлану Шыш і Ірыну Чарнёную паважаюць не толькі за іх асабісты прафесіяналізм, адказныя адносіны да справы, але і за вялікую работу з маладымі кадрамі, за ўменне перадаць вопыт. У аддзеле кадравай работы расказваюць, што ў Святланы Шыш, як яна сама гаворыць, усе супрацоўнікі добрыя, яна ніколі ні пра кога не скажа дрэннага слова.  А калі хтосьці і не дацягвае да гэтай вышыні, сваім тактам, далікатнасцю, цярпеннем, любоўю, стараннямі дапаможа чалавеку стаць лепшым. Святлана Шыш лічыцца лепшым настаўнікам моладзі.

Сама яна выказвае ўдзячнасць свайму калектыву. На складзе працуюць усяго пяць чалавек, аднак ім пад сілу выканаць усе пастаўленыя задачы. У калектыве пануе добразычлівая атмасфера – з гумарам і ўменнем падтрымаць адзін аднаго.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *