«Былых актывістаў не бывае». У Мар’інай Горцы сустрэліся прадстаўнікі БРСМ

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

21 студзеня ў Мар’інай Горцы адбылося пасяджэнне VIII Пленума Мінскай абласной арганізацыі БРСМ. Мерапрыемства прайшло ў маладзёжным анцікафэ “Full House”. У гэтым годзе традыцыйная сустрэча была арганізавана ў новым фармаце, які вельмі спадабаўся прысутным. Гасцямі сталі прадстаўнікі выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый. На пасяджэнні былі абгрунтаваны недапрацоўкі мінулага перыяду і пастаўлены задачы на 2020 год. Таксама пад час сустрэчы былі ўзнагароджаны лепшыя актывісты.


Дзіяна Ранцюк, якая працавала першым сакратаром РК ГА “БРСМ” у перыяд з 2007 па 2013 год, была ўзнагароджана граматай за плённае супрацоўніцтва і асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна-значных праектаў і праграм Мінскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Зараз Дзіяна працуе рэжысёрам Народнага тэатра “Полымя” ДУ “Стаўбцоўскі раённы Цэнтр культуры” і таксама працягвае весці актыўнае грамадскае жыццё. Яна лічыць, што былых актывістаў не бывае. Сваім яскравым прыкладам Дзіяна гэта даказвае. Для яе пасяджэнне VIII Пленума Мінскай абласной арганізацыі БРСМ стала сапраўдным адкрыццём. “Новае месца, крэатыўная арганізацыя, адказная праца пакінулі толькі самые найлепшыя ўражанні ад мерапрыемства. Было вельмі прыемна сустрэцца з былымі калегамі і пазнаёміцца з новымі кадрамі. Я так задаволена, што з кожным годам грамадскае арганізацыя развіваецца ўсё больш і больш. На пасяджэнні мы пачулі шмат цікавых, актуальных праектаў, якія яшчэ раз падцверджаюць, што ў нас таленавітая і ініцыятыўная моладзь” – адзначае Дзіяна Ранцюк.


Ягор Падольскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” удзел у абласным пасяджэнні грамадскай арганізацыі прыняў упершыню. І таксама застаўся задаволены: “Гэта так цудоўна, што абласная арганізацыя БРСМ памятае сваіх працаўнікоў, дзяўчат і хлопцаў, якія прысвяцілі арганізацыі не адзін год жыцця. Стаўбцоўскі раённы камітэт налічвае шмат працаўнікоў і сярод іх цяжка ж кагосьці выдзяліць – яны наша сям’я і гісторыя”.

Ксенія РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *