
Хоць да вясны яшчэ далёка, камунальнікі раёна ўжо прыступілі да грэйдзіравання вуліц. Аднымі з першых гэтыя работы выкананы ў Новым Свержані і Старым Свержані. Цяпер, згодна з графікам, грэйдар Стаўбцоўскага АКС працуе на вуліцах райцэнтра.
Хоць на двары студзень, але снегу няма, і сутачная тэмпература паветра фактычна трымаецца на плюсавых адзнаках. У сувязі з гэтым вуліцы ўсё больш разбіваюцца, таму чакаць з іх грэйдзіраваннем да вясны не мае сэнсу. «Галоўная ўмова – сухое надвор’е, адсутнасць лужын і гразі, каб грэйдзіраванне было максімальна якасным, мела працяглы эфект», – падкрэслівае в. а. дырэктара Стаўбцоўскага АКС Алег Кухарчык.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ