Беларускі народны каляндар на люты 2020 года

Важное Год малой родины

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Народны каляндар – гэта фальклорны каляндар. У яго аснове хранонімы, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах, такіх як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Тут прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і гэтак далей. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пасхаліі.

Умоўныя абазначэнні:

п – панядзелак, а – аўторак, с – серада, ч – чацвер, пт – пятніца, сб – субота, н – нядзеля.

  1. сб. Ігнат. «На Святога Ігната зіма багата».
  2. н. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», «Грамніца – хлебу палавіца».
  3. с. Агата. Каровіна свята. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».
  4. ч. Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце». Паўзіміца Аксіння. «На Аксіні мяце».
  5. п. Пачатак Памінальнага, Дзедавага тыдня.
  6. а. Ігнат. «Ігнат Грамніцам рад».
  7. пт. *Дзедава пятніца. Валянцін. Свята закаханых. Трыфан. «На Трыфана зорна – вясна позняя».
  8. сб. *Стрэчанскія Дзяды. Грамніцы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася». «На Грамніцы палавіна зіміцы».
  9. а. Агата.
  10. сб. *Памінальніца. Канец Памінальнага тыдня. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак – то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер – то пакідалі «дзесяцінкі дзве».
  11. п. *Рабы тыдзень, Вясельніца, Развітальны, Сырапусны, Масленічны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленым тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам. *Дзень сустрэчы на Масленым тыдні. Мацей. «На Мацея дарога пацее», «На Мацея адліга – будзе мароз». Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас».
  12. а. *Заляцанне на Масленым тыдні.
  13. с. *Серада Папяльцовая (пачатак Вялікага посту ў католікаў, да 11 красавіка). *Лысая серада. Праталіны-залысіны. Фаціння. Заступніца ад хвароб (ліхаманак, трасцы і іншых).
  14. ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі».
  15. пт. *Цешчыны вечары.
  16. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі». *Залвіцыны вячоркі.

Па матэрыялах газеты «Звязда»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *