Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» пачалі рыхтаваць тэхніку да пасяўной

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Пасля завяршэння ўсіх асенніх палявых работ працаўнікі ААТ «Агранёманскі» адразу прыступілі да рамонту тэхнікі, якая будзе задзейнічана на веснавых палетках. Сельгасмашыны і абсталяванне адпрацавалі сезон у складаных палявых умовах і цяпер патрабуюць асаблівай увагі. Па словах галоўнага інжынера Аляксандра Крывяля, да канца студзеня работа гэтая будзе завершана.

Галоўны інжынер Аляксандр Крывель (у цэнтры) ставіць задачу слесару Вячаславу Міхаленю і механізатару Дзмітрыю Сагайдакевічу

– Нашы працаўнікі ведаюць: ад таго, як будзе падрыхтавана тэхніка, залежыць і тэрмін яе работы, і эфектыўнасць выкарыстання, таму прыкладаюць старанні. Глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка практычна гатова, – расказвае Аляксандр Віктаравіч. – Застаецца паставіць на лінейку гатоўнасці адзін камбінаваны пасяўны агрэгат. Іх у нас два. Прапрацоўваецца пытанне купіць у лізінг і новы, сучасны. Патрабуюць рамонту кукурузная і дзве цукровабурачныя сеялкі. Сельгасмашыны для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў таксама даведзены да ладу. Палі ў гаспадарцы доўгія, таму на спецмашыне «Раса» плануем устанавіць дадатковую ёмі-стасць для вадкіх мінеральных угнаенняў, каб зменшыць колькасць заправак. Цяпер упор робім на рамонт трактароў. У пасяўной кампаніі будуць задзейнічаны і сем энерганасычаных. Затым чарга дойдзе і да аўтамашын.

Электрагазасваршчык Аляксандр Семянкевіч

Рамонт выконваецца ў гаспадарцы сваімі сіламі. У майстэрні створаны ўсе ўмовы для працы. Даводзяць тэхніку да ладу механізатары, за якімі замацаваны трактары і агрэгаты, дапамагаюць ім работнікі гэтага вытворчага падраздзялення – токар, слесары, электрагазазваршчык. На запчасткі кіраўніцтва выдзяляе неабходную суму грошай. Адрамантаваныя сельгасагрэгаты захоўваюцца пад павецямі.

Механізатары Віктар Семянько (справа) і Аляксандр Ханчэўскі

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *